Дз 2

Nov 26, 2016 15:42



Дзінка, Дзінуля, Дзінуся, Дзінусь, Дзінуэнда,..
Лапа, малая, зайчык,..) Яна ведае ўсе свае імёны. І зразумее новыя.




Бывае неслух канеш :) Але зь ёй можна дамовіцца. Звычайна, па чалавечы. Падыйсьці, прыабняць, сказаць на вушка пару словаў... І пайсьці разам куды трэба, без ніякіх павадкоў.




Любіць насіцца з парай сябровак-сяброў, але яны часта хутка перадумваюць, ці пачынаюць сварыцца між сабой, ці гаўкаць фігпамічаго. І малое прыбягае да мяне й запрашае скакаць. І мы бяжым, і нам класна.
Калі не нагулялася, ці чамусьці пасьля вячэры, любіць паскакаць на бацьку, прыносіць які паясок каб я ім памахаў, а яна яго палявала. А можна проста руку пагрызьці :) Скакаць на яе, лавіць, акуратна прыкусваць, рычаць, строіць зь сябе тыгру :) і 220V))




Люблю.
Любіць.
З Днём нарозінаў!!!

image Click to view



Дзінка, эра пазітыву

Previous post Next post
Up