як пайдзём на Анфілд з канём...

Dec 13, 2014 16:30



Аббалдзенная ўдача!!! Выпадкова знайшоў і набыў квіток на Лівэрпуль-манчэстэр!!!!
Па сабекошту, на 16 чысло.

Захожу ў нейкую забегалаўку ледзь ня ў чыстым полі - бар з парай пакояў на другім паверсе. Барная стойка за шклом, як у шапіку звычайным, і на шкле каля вакенца - простая паперка сьпіс. Які сканчаецца "Liv - man" і коштам.
Дык я бягом купляць!!!
Далі бялюткі доўгі вузкі квіток, як на аўтобус-міжгорад, як мо тры такіх па даўжыні. Прыгрэў на грудзях, выхожу й думаю што трэба ж бягом дахаты вярнуцца, і назад у Ангельшчыну, бо праз тыдзень матч. І тут яшчэ думаю - а што ж я толькі адзін квіток набыў такі халяўны? А наедуць з пытаньнямі знаёмыя "чаго мне ня ўзяў"?.. А вунь ідуць як раз парачку. Не пайшоў нешта назад за дадатковымі квіткамі, і ад знаёмых схаваўся - цішком да дрэва прабраўся, там калодзеж. Бо мне трэба хутчэй да хаты й назад абярнуцца. Мне трэба паіць каня.
Ціхенька, каб ланцуг ня дзынькнуў, каб ворат ня скрыпнуў, выташчыў з калодзежу вузкі драўляны збан вады. І стаў паіць каня.
А вось Тут бы малюначак... Уявіце сабе рукаятку парасону ці тросьці. Тонкую доўгую гладкую драўляную. Зь невялічкімі расшырэньнямі "на носе" і ў нізе "шыі".
І з вочкамі й маленькімі вушкамі.
Гэта й быў мой конь.
Ага, толькі галава.
Паставіў (павесіў?) я яго на стале на край вядра, мордачкай у ваду - але ж захлынецца так! Перавесіў так каб толькі краем носіка вады кранаўся. І стала яно піць...
Потым я яшчэ пераправерыў свой дзіўны квіток (па расейску шмат дзе падпісаны), крыху перамовіўся з прадаўцом - ён славянін быў нейкі, раптам на нешта падобнае да расейскай перайшоў, але я не паліўся, па ангельску працягваў. Потым пад'ехаў да дрэва аўтобус - старэнькі жоўты ЛіАЗ, звычайны гарадзкі савецкі - заскочылі мы туды з канём і паехалі.

Мінулы раз пасьля футбольнага сну мы ўздручылі манкаў 3:0. Асацыяцыі радуюць, хаця заўтра і нічэйка б добра матч у гасьцях.
Але што значыць гэткі конь??!?... Я сны часта тлумачу, а тут губляюся.

перевод наведением!

сны Пекіна

Previous post Next post
Up