СповедзьГеніюш Ларыса
Сучасная беларуская літаратура небагатая асабліва ні мемуарыстыкай, ні эпісталярным жанрам. Бо калі што і напісана, то з абачлівасцю на цэнзара, следчага або стукача. Успаміны выдатнай нашай паэткі Ларысы Геніюш - мужнае выключэнне. У іх споведзь душы перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей, сяброў і ворагаў. У іх шлях самаадданага служэння Беларусі паэтычным словам, дзеяннем, непахіснасцю грамадзянскай пазіцыі і шлях па ўсіх пакутах сталінскай «Гэгэнны» - праз засценкі МДБ Менска, этапы, перасылкі, лагеры смерці на далекай Поўначы. Перад чытачом праступае бясконцае мноства абліччаў - любячых бацькоў і мужа, сялянак з Панямоння, пачынальнікаў беларускага адраджэння ў пражскай эміграцыі, людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў, гестапаўцаў і лагерных надзорак, герояў, што паміралі з несмяротным купалаўскім на вуснах: «Жыве Беларусь!» Суровай меркай цаніла Паэтка падзеі і людзей, і ў першую чаргу сваіх супляменнікаў. Але на гэта яна мела поўнае права, выпакутаваўшы яго бязвіннай гібеллю найбліжэйшых людзей, нялюдскім уласным прысудам на чвэрць стагоддзя нематы і практычнага неіснавання, гадамі цкавання ўладарнымі пігмеямі ўжо ў пасля сталінскія часы... (М. Чарняўскі, Уступ, фрагмэнт)
Болей...