Заўтра, 10 сакавіка, завяршаецца
інтэрнэт-галасаваньне за лаўрэатаў "Залатога апострафа". Дзякуй усім, хто ўзяў удзел у вызначэньні лепшых аўтараў "Дзеяслова" за 2010 год (хаця да вечара яшчэ можна зьмяніць расклад!). Але, як заўсёды, апошняе слова - за рэдакцыяй)
На гэты момант вынікі наступныя:
у намінацыі Паэзія большасьць галасоў атрымала Віка Трэнас (нізка вершаў
"За крок да раю", № 48).
Сярод празаікаў рэй вядзе Паліна Качаткова з кароткімі аповедамі
"Чалавек-жанчына", №49 - 170 галасоў. Ёй у патыліцу дыхаюць Анка Ўпала з
іранічнымі аповедамі "Інь-Ян", №47 (158 галасоў)
і Сяргей Календа (
"Гульня ў інтэлект", №44, 155 галасоў).
Галоўная інтрыга разыгрываецца ў намінацыі Дэбют. На першым месцы - Франак Вячорка з
аповедам "Ліза", №44. Яго даганяе Настасься Кухарэнка
"На крылах каханьня" (№47).
Уручэньне прэміі "Залаты апостраф" адбудзецца 17 сакавіка.
Месца ДЗЕяньня - Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Менск, вул.Багдановіча, 13).
У праграме вечарыны - акустычны выступ гурта "Босае сонца". Пачатак а 18-й. Уваход вольны.