кажуць, пачаўся сезон збору бярозавіку

Mar 04, 2015 15:53

Хочаце камін-аўт? Ёсць у мяне адно guilty pleasure, Рэмарк на прозвішча. Але тут як паглядзець: pleasure ў мяне выклікаюць зусім не тыя рэчы, якія guilty, і за іх мне зусім не сорамна. Ды яны і маштабнейшыя будуць, мне падаецца.

З вядомых прычын (парушынкі й бярвенні ў вачах, затоеная агрэсія, няскончаная філалагічная адукацыя) у мяне падвышаная снобаадчувальнасць. На артыкул "Что читают студенты БГУ" мой снобдэтэктар рэагуе характэрным такім зумканнем.

Не падабаецца, па-першае, тое, што назвай дакляравалася вялікая рэпрэзентатыўная выбарка, а па факце атрымаўся нейкі сіцідох. Па-другое, - і тут я не магу дакладна сфармуляваць, што не так, - каментары сп. Чарняўскай. Па змесце я з усім нібыта згодная, мала таго, каментары гэтыя спараджаюць казытлівае адчуванне, што ўжо мой-та чытацкі досвед і мае літаратурныя ўпадабанні сп. Чарняўская ацэніць на дзясятачку, нарачэ мяне малайцом, папляскае па плячы і пазайздросціць маім наступным адкрыццям.

Падазраю, што справа акурат у гэтым.

Во, і яшчэ: Караткевіч - найвялікшае guilty pleasure беларускай літаратуры :)
Previous post Next post
Up