Насамрэч я жывая і ўсё такое... такое прочее, вы не заўважалі? Я аднойчы заўважыла, і з тае пары гэтае радзіва працуе пераважна на прыём, аналізатары ледзь-ледзь даюць рады ўсяму прочему і таму, што паміж, а вось перадача штораз патрабуе корпання ў наладках, а часам і ўвогуле дзесьці глыбока ў нутрах. Пакорпацца, ці што:
-
Дзе я толькі не жыла апошнім часам, агульны дух жытлаў перадае
фота з апошняга:
Пастанавіла была, што ціхамірнае задроцтва is the best way, бо яно і прыемнае, і карыснае, і надае жыццю калі не трываласць, то некаторую паступальную стабільнасць. Дык жа не, заместа выйшаў нейкі сцяпаналіхадзееўскі пералёт з Варшавы ў Вену і серыя ліхаманкавых спынаў Вена-Брно-Йіглава-Прага-Дрэздэн-Франкфурт_на_Одэры-Познань-Лодзь-Люблін.
-
Калі вярнулася, у Любліне была ўжо зусім вясна, і мы спім з адчыненым акном, акно на адзінаццатым паверсе, з яго відаць Stare Miasto (насамрэч - старэнькае мястэчка) і штоночы чуваць "Hej sokoły". Здаецца, я ўжо трошкі не люблю гэтую песню.
-
Сорамна казаць, але з суседкай па пакоі ў нас не склалася камунікацыя не ў апошнюю чаргу таму, што яна нічога не чытае, гэта мяне чамусьці вельмі бянтэжыць, не дае знайсці агульнае месца, схаваць у вачах непрыстойнае zaskoczenie, хоць ну якая мне справа, га? Што праўда, і я цяпер чытаю дзіўна. Агораю якіх трыста старонак на чыталцы, а далей не магу, пакуль не вырашу судоку 'чацвёртага ўзроўню'.
-
Дарэчы, пра Люблін і добрыя кнігі. Ісаак Башэвіс Зінгер, "Sztukmistrz z Lublina" - дзеля прыемнасці, роздуму і адчытання абрысаў мінулага гораду. Можна таксама глянуць
Śladami Singera - дзеля намацвання повязі з цяперашнім.
-
Чамусьці стала прачынацца раўнютка з узыходам сонца і праседжваць па тры гадзіны быццам гледзячы на світанне, але з заплюшчанымі вачыма. Апякла такім чынам шчаку.
-
Адзін koleś завёў дзівацкую звычку хадзіць за мной і пакідаць пры дзвярах мёртвыя кветкі (чамуянозаўсёдытакнедарэчы). Аднойчы ў пакой заляцеў галуб з аліўкавай галінкай, паспрабаваў сесці на бутэльку з кветкамі і ў выніку заліў вадой ноўтбук, які дагэтуль ляжыць мёртвы, кажуць, ён можа ўваскрэснуць на Вялікдзень, але пэўнасці ніякай няма, таму разам з ноўтбукам найверагодней загінулі ўсе prace zaliczeniowe і тое, што магло б стаць курсачом. Тутэйшая бібліятэка лёгка дазваляе аднавіць працы, а вось з курсавой - сапраўды бяда, трывожны званочак пра здзяйсненне сну пана
kabierac.
-
У трывозе перанеслася ў Львоў, бегала апоўначы вакол Оперы, шукала патэлефанаваць, расказвала навіщо нам ця свобода з такім запалам, быццам нешта пра яе ведаю. А вы ведаеце?
-
А неяк на кагнітывістыцы нам прапанавалі катэгарызаваць miłość, і ўсе сядзелі чырвоныя, заблытаныя, з ледзь не роспаччу ў вачах намагаючыся вызначыць абавязковыя і дастатковыя характарыстыкі любові. І наступная пара была пра что такое любовь, а раніцай вахцёрка сказала "Chwileczkę, pani, proszę zaczekać..." і адсыпала яшчэ крыху. Пошта, аднак, бясконца аператыўная.
avieczka, я цябе. І ўсіх.