![](http://ic.pics.livejournal.com/dzie_ja/27695791/7421/7421_900.jpg)
Ён дагэтуль паспяхова ператварае тысячы нармальных людзей у беларусаў. Але гэтым ягоная сфера ўплыву не абмяжоўваецца:) Сярод усяго іншага Уладзімір Сямёнавіч спрычыніўся да такой немалаважнай цяпер, чыво граха таіць, часткі майго быцця, як прысутнасць у інтэрнэт-прасторы.
У тыя далёкія 2004-2006 гады, якія цяпер называюць залатым векам беларускае жэжэшачкі, маё карыстанне камп'ютарам абмяжоўвалася гульнямі ў "Need for speed: Underground" у аднакласніка пасля ўрокаў і "The Sims" дома, а таксама вядзеннем дзённіка ў Word, каб навучыцца хутка друкаваць. А раз абмяжоўвалася, то ў мяне быў час чытаць кнігі, і неяк дачыталася я да славутага абухом-па-галаве васьмітомніка.
У адным з гэтых тамоў дзядуля пакінуў выразаныя з нейкай савецкай газеты лісты маладога Уладзіміра Сямёнавіча да Яўгена Іванавіча. І тады я ўпершыню зразумела, што можа быць цікавым нешта па-за ўласна творамі, альбо, дакладней, што не такое ўжо яно і па-за. Адначасова, невядома якім чынам, дазналася пра
сайт, прысвечаны камубвыдумалі. Ну, і панеслася.
Інтэрнэт тады нікому не быў патрэбны і да яго дома ставіліся насцярожана, таму я цішком адлучала тэлефон і (адкуль толькі веды браліся?) правешвала тэлефонны дрот да працэсара*. Здаецца, я пасцягвала з таго сайта ўсе фотаздымкі, ілюстрацыі, дзённікі, успаміны, "крытыку" і чаго там можна было яшчэ, бо мяне рассакрэцілі з першым жа рахункам за тэлефон. Але высокі суд, зацаніўшы высакароднасць матываў злачынства (прага да ведаў), апраўдаў мяне па ўсіх артыкулах і пастанавіў падлучыцца да яго-небудзь правайдара. Неўзабаве ў мяне з'явілася паштовая скрынка. А што ёсць сёння, многія з вас і так ведаюць.
*сістэмны блок кепска называць працэсарам, сказаў Паша.