Школьнае

Sep 02, 2014 16:51

Вось і я далучылася да шэрагаў мам школьнікаў. Сёння ў Дані быў першы дзень у kindergarden - гэта не тое, каб сапраўдная школа - адзнакі не ставяць, заданні не задаюць, але заняткі з 8.50 да 3.50 і у будынку пачатковай школы. Карацей, новы этап для нас.


Даня сам выбраў сабе заплечнік у краме. Нам спачатку не спадабаўся вельмі, а цяпер нішто так здаецца. Дзець учора паклаў туды лінейку і сцірку, а астатняе ўжо ў школе - пару тыдняў таму мы аднеслі набытыя канцтавары у кабінет, дзе выкладчыкі проста пераклалі іх па кантэйнерах - алоўкі ў адзін, маркеры ў другі і гэтак далей. На занятках дзецям іх выдаюць па неабходнасці, а ў заплечніках трэба несці толькі ланч і тонкую папку для дакументаў - розныя паперкі ад выкладчыка будзем атрымліваць. Але ўзімку ў гэтыя торбы будуць класціся цёплыя штаны-камбезы, таму ўсе набываюць заплечнікі памерам пабольш.
У Даніным класе мне вельмі падабаецца: кабінет запоўнены адукацыйнымі матэрыяламі, мае закуточак для гульні, некалькі круглых сталоў для працы ў мінігрупах, нават два кампутары з прынтарам, якія стаяць на нізкім стале - для дзяцей. Усё вельмі падобна да таго, што было ў прэскул, але менш цацак, больш навучальных рэчаў. У класе займаюцца 23 чалавека, працуюць два педагога адразу + звычайна валанцёр - чыйсці мама ці тата. Сярод вучняу немала дзетак-білінгваў: руская дзяўчынка, яшчэ адна дзяўчынка - Даніна сяброўка, з якой ён пазіраваў на камяні, - напалову беларуска, напалову амерыканка, нямецкі хлопчык, з якім Даня пасябраваў на сустрэчы для ESL students (ESL - англійская мова, як другая), яшчэ адзін рускамоўны хлопчык, чые мама і тата з Узбекістана і Азербайджана адпаведна. З Данем 5 чалавек, сумна ім не будзе.
Даня, канешне, не утрымаўся ад шкоды ў першы ж дзень - уцёк ад мяне, як толькі адчынілі дзверы школы. Пакуль я адсцёгвала Янку ад вазочку, пакуль прабівалася праз натоўп школьнікаў і іх бацькаў, Дані следа не засталося. Я зазірнула ў кабінет, прабегла двойчы школу - а яна немаленькая, амаль на 500 вучняў, а сына нідзе няма! Даня ў выніку апынуўся ў сваім кабінеце, аказалася, ён кінуўся за хлопчыкам-немцам, зхадзіў з ім на другі паверх, дзе ў таго сястра вучыцца, і толькі там яго заўважылі бацькі хлопчыка. Вось такая эпапея. Я атрымала моцны зарад бадзёрасці, дагэтуль адчуваецца. І гэта толькі першы школьны дзень 8)
Previous post Next post
Up