Учора адзначылі дзве даты адразу: 33 гады Андрэю і 3 месяцы Яну. 8)
Падарунак мужу, які я замовіла праз амазон, шчасьліва не даехаў, хаця ў яго было дастаткова часу. Прыйшлося абыйсціся дробязямі ды торцікам. Затое сыну я дашыла вясёлкавую коўдру.
![](http://ic.pics.livejournal.com/dzichka/11017023/42857/42857_original.jpg)
Шыла з восені, а тканіны яшчэ летам збірала. Увогуле, я адначасова пачала і скончыла два праекты - коўдру і нумар дзіцячага часопіса. 8) Вось думаю, а ці брацца яшчэ за нешта такое? І наколькі я змагу гэта зацягнуць?
Але я сабой задаволеная ў выніку. Янке таксама падабаецца. Гэта ён на другім баку коўдры, карцінкі разглядае.
![](http://ic.pics.livejournal.com/dzichka/11017023/43058/43058_original.jpg)
Апошні тыдзень мы ўсе хварэлі, я дык нават з тэмпературай, таму сядзелі дома. Але ў студзені паспяхова папоўзалі па наваколлі. Зноў наведалі Крэнбрук - маёнтак з вялікім паркам, са школай, мастацкай акадэміяй і касцёлам побач. Тут калісьці жыла вельмі заможная сям'я, а цяпер музей і проста славутае месца. І прыгожае.
![](http://ic.pics.livejournal.com/dzichka/11017023/43359/43359_original.jpg)
Мы ўнутры дома не былі, але плануем, як прыедуць госці. Вось тады і зходзім усе разам 8)
![](http://ic.pics.livejournal.com/dzichka/11017023/43652/43652_original.jpg)
Паскокалі па камянюках...
![](http://ic.pics.livejournal.com/dzichka/11017023/44104/44104_original.jpg)
пакідаліся ў тату калючкамі паўгадзінкі...
![](http://ic.pics.livejournal.com/dzichka/11017023/43877/43877_original.jpg)
не пакармілі лебядзёў, якія прасілі пажраць (у нас былі толькі бананы)
![](http://ic.pics.livejournal.com/dzichka/11017023/44484/44484_original.jpg)
і яшчэ раз паздзіўляліся плюшчу, якім зарасла зямля каля маёнтка.
А наступнай суботай мы вырашылі пагуляць у заапарку. Гэтым разам з вазочкам - для эксперыменту.
![](http://ic.pics.livejournal.com/dzichka/11017023/44701/44701_original.jpg)
Гэта мы ў падводным тунелі, глядзім цюленяў. Янка ляжаць і спаць у вазочку не хацеў, а мне спіна балела яго цягаць нават у слінге. У выніку малы скарыўся з лёсам і цярпеў цэлую гадзіну. Нават падрамаў крыху.
![](http://ic.pics.livejournal.com/dzichka/11017023/44823/44823_original.jpg)
А мы з Данькам тым часам пакідаліся снежкамі. Шкада, снега было зусім мала...
Таксама ў мінулым месяцы Андрэй зрабіў сабе разгрузачны дзень і ўцёк ад нас - пагуляць па парку "Індзейскія ручаі". Мы там яшчэ не былі, хоць шмат разоў праязджалі побач.
![](http://ic.pics.livejournal.com/dzichka/11017023/45241/45241_original.jpg)
Па словах Андрэя, там спрэс балоты, улетку, мабыць, туды лепш не ехаць, бо камары і іншыя прыгажосці экасістэмы.
![](http://ic.pics.livejournal.com/dzichka/11017023/45544/45544_original.jpg)
Балоты ці не, але ўладкаваныя - сцежкі, прыбіральні, паркоўкі. Беларускім багнам і не снілася. 8)