opornik

Jun 12, 2010 00:48




opornikPL, originally uploaded by dziaciuk.
Такія невялічкія рэзістары насілі палякі ў часы Ваеннага стану (пачатак 80-х) на знак супраціву, калі сімвал "Салідарнасці" аказаліся пад забаронай. Нашэнне рэзістара сталася вельмі выкшталцоным спосабам паказаць свае адносіны да камуны.

Шмат хто за гэта патрапіў у арышт альбо быў збіты міліцыянтамі. Рэзістары адбіралі, зрывалі з адзення, бо ўлада вельмі добра ведала, што гэта такое. Любая рэч можа стаць сімвалам, калі людзі прыдаюць ёй значэнне.

супраціў, Польшча

Previous post Next post
Up