May 22, 2010 23:22
Трапна сказана, хаця і ў пэўным кантэксце:
"Diabłem jest wiara pozbawiona uśmiechu. Diabeł to prawda, której nigdy nie ogarnia zwątpienie.Diabeł jest ponury, ponieważ wie, dokąd idzie, i idąc, zdąża zawsze tam, skąd przyszedł". Nadmiar powagi łacno kończy się więc największym z grzechów - pychą."
"Д'ябал - гэта вера без усмешкі. Д'ябал - ісціна, якую ніколі не ахоплівае сумнёў. Д'ябал змрочны, таму што ён ведае, куды ідзе, і ідучы, заўсёды імкнецца туды, адкуль прыйшоў". Празмерная сур'ёзнасць лёгка канчаецца найвялікшым з усіх грахоў - пыхай".
Такое даводзіцца назіраць часам. Таму з недаверам і асцярогай стаўлюся да тых, хто:
- на сто адсоткаў упэўнены ў сваёй рацыі і сваіх поглядах
- ставіцца да сваёй асобы і сваёй дзейнасці занадта сур'ёзна
Гэта для мяне сігнал, што з такім чалавекам лепш на мець анічога агульнага, бо нічога добрага ад яго не чакай.
жыццё,
палітыка