Лех Валенса бліпуе

Jul 17, 2009 10:32

Былы прэзідэнт, вядомы сваім захапленьнем тэхнічнымі навінкамі, бліпуе. З дапамогай мабільнага тэлефону ён дакументуе кожны дзень сваёй працы ў інтэрнэце.

Blip.pl гэта польскі клон Twitter`у - мікраблогу, які дае мажлівасьць публікаваць у сеціве запісы памерам ня больш за 140 знакаў. Кожны “бліп” адлюстроўваецца на старонцы. Там можна размяшчаць таксама здымкі альбо фільмы наўпрост з мабілкі. Лех Валенса бліпуе ўжо тыдзень. Яго запісы можна адсочваць на http://lechwalesa.blip.pl.

-Калі б я меў такое прыстасываньне за камунай, зрабіў бы ў два разы больш! - у захапленьні кажа былы прэзідэнт, які таксама вядзе блог на Маёй генерацыі, мае свой нумар GG (польскі варыянт icq) і гадзінамі размаўляе праз SKYPE. - Гэты бліп добры, бо шыбкі. Толькі нязручны, бо я сам не магу зрабіць здымак, а я такая Зося Самося, і вельмі нэрвуюся, калі павінен увесь час прасіць дапамогі - кажа Валенса
Штодзень на Blip высылаецца 30 тысяч паведамленьняў. Падчас выбарчай кампаніі сэрвісам карыстаўся між іншым эўрадэпутат Януш Левандоўскі. Бліпуюць таксама польская зорка “Frytka" і тыднёвік “Przekrój".

Пераклад артыкулу з "Газэты выборчэй"

палітыка, polska

Previous post Next post
Up