Польшча спрабуе абараніць беларускіх палякаў

Mar 07, 2009 22:14

На сайце газэты "Rzeczpospolita" сёньня з'явіўся артыкул, узяты з тыднёвіка "Wprost". Ніжэй прыводжу яго пераклад.

Ультыматум для Лукашэнкі

Польскае МЗС перадаў Беларусі ультыматум: прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка будзе запрошаны на саміт ЭЗ толькі, калі Мінск не сарве З’езд Саюзу Палякаў Беларусі, паінфармаваў тыднёвік "Wprost" на сваёй інтэрнэт-старонцы.

Саміт павінен адбыцца 7 мая ў Празе. Яго галоўным пунктам павінна быць інаўгурацыя Ўсходняга Партнёрства.

З інфармацыі тыднёвіка вынікае, што польскі ўрад, каторы быў ініцыятарам праграмы, ставіць запрашэньне Лукашэнкі на самміт у залежнасьць ад рэакцыі ўлад на хаду з’езду Саюза Палякаў Беларусі, якім кіруе Анжаліка Борыс.

- Мы вырашылі выкарыстаць тое, што наш голас у справе Беларусі для Эўразвязу вельмі важны. Калі Мінск сарве З’езд СПБ, то мы заблякуем запрашэньне для Лукашэнкі - распавёў высокі чыноўнік МЗС.

Арыгінал артыкулу тут

польская прэса, Беларусь, polska

Previous post Next post
Up