У Дзяржкаталаге.рф з'явіліся даволі цікавыя фотаздымкі з фондаў «Расійскага этнаграфічнага музея». Гэта фота 3 сялянаў Гомельскага павета 1877 года. Адразу нават і не магу прыгадаць ці ёсьць яшчэ якія небудзь фотаздымкі 1870-х, не кажучы нават пра больш раннія, з Гомельшчыны. - Здаецца гэта самыя раннія здымкі.
Адзін з сялянаў пазначаны, як «раскольнік». Наогул гэта 5 здымкаў, але 4 з іх паказваюць двух чалавек - у распахнутым і ў падпярэзаным каптане. Такім чынам перад намі трое невядомых сялянаў. Магчыма усе яны паходзяць са стараабрадцаў. Магчыма толькі адзін з іх, пра якога спецыяльна узгадваецца ягонае рэлігійнае вызнанне.
Як бы там не было, але даволі цікава паглядзець на нашых продкаў.
Вось фоткі:
1. Фотаадбітак: «Сялянін Гомельскага павета (Крестьянин Гомельского уезда)». Перыяд стварэння: 1877 год. Памер: 12х8,5. Нумар у Дзяржкаталаге: 28534469. Нумар па КП (ДзІК): РЭМ 8964-87. Месцазнаходжанне: Федэральная дзяржаўная бюджэтная установа культуры «Расійскі этнаграфічны музей».
1. Сялянін Гомельскага павета (РЭМ 8964-87)
2. Фотаадбітак: «Сялянін Гомельскага павета (Крестьянин Гомельского уезда)». Перыяд стварэння: 1877 год. Памер: 12х8,5. Нумар у Дзяржкаталаге: 28534457. Нумар па КП (ДзІК): РЭМ 8964-89. Месцазнаходжанне: Федэральная дзяржаўная бюджэтная установа культуры «Расійскі этнаграфічны музей».
2. Сялянін Гомельскага павета (РЭМ 8964-89)
3. Фотаадбітак: «Сялянін Гомельскага павета (Крестьянин Гомельского уезда)». Перыяд стварэння: 1877 год. Памер: 12,5х9. Нумар у Дзяржкаталаге: 28534531. Нумар па КП (ДзІК): РЭМ 8964-88. Месцазнаходжанне: Федэральная дзяржаўная бюджэтная установа культуры «Расійскі этнаграфічны музей».
3. Сялянін Гомельскага павета (РЭМ 8964-88)
4. Фотаадбітак: «Сялянін Гомельскага павета (Крестьянин Гомельского уезда)». Перыяд стварэння: 1877 год. Памер: 12х8,5. Нумар у Дзяржкаталаге: 28534486. Нумар па КП (ДзІК): РЭМ 8964-90. Месцазнаходжанне: Федэральная дзяржаўная бюджэтная установа культуры «Расійскі этнаграфічны музей».
4. Сялянін Гомельскага павета (РЭМ 8964-90)
5. Фотаадбітак: «Сялянін-стараабрадзец Гомельскага павета (Крестьянин-раскольник Гомельского уезда)». Перыяд стварэння: 1877 год. Памер: 13х9,5. Нумар у Дзяржкаталаге: 28534477. Нумар па КП (ДзІК): РЭМ 8964-91. Месцазнаходжанне: Федэральная дзяржаўная бюджэтная установа культуры «Расійскі этнаграфічны музей».
5. Сялянін-стараабрадзец Гомельскага павета (РЭМ 8964-91)