У нас тут сапраўдны арт-абстрэл пачаўся. Градзіны, здаравенныя і страшныя, невядома адкуль наляцеў вецер, нават за вокны страшна. Я такога ў Мінску яшчэ не бачыў. Леапольд забіўся ў шафу і носу не высоўвае. Але, спёка стаяла пякельная...
Учора раніцою яшчэ была восень з ёйнаю пранізліваю слотай, а з сярэдзіны дня пачалася сапраўдная зіма. За ноч марозец зрабіў сваю справу. Думаеце, машын часу не існуе? Калі б яшчэ не гэты дурны вецер...
Такое надвор'е, што толькі спаць ды кахаць, пісаць рамантычныя і ўзнёслыя вершы, заганяцца, спаць ды кахаць. Добра, што заўтра выходны. Можна будзе хоць разок пасярод працоўнага тыдню паспаць да гадзін 11-12-ці :)