Jan 13, 2010 11:04
Учорашні дзень можна ў прынцыпе назваць складаным. Важны іспыт і доўгае святкаваньне)) Радасьць ад добрай здачы іспыту дапоўнілася зьдзіўленай радасьцю ад выкрыцьця таго факту, што ў Кароне з'явілася сапраўднае Ільвоўскае піва, якое нам так падабалася ў Харкаве і якога мы ў Беларусі дагэтуль ніколі не бачылі - Stare Misto і Перша Прыватна Броварня. Густ гэтага піва значна адрозьніваецца ў добры бок ня тое, што ад Аліварыі, але і ад Чарнігаўскага і Абалоні. І дзень праляцеў як адно прыемнае імгненьне.
А сёньняшні дзень пачаўся лёгка. Прачнуўся першы з усіх аднапакаёўцаў і прыбраў асабіста ўвесь блок і пакой. Вуліца вабіць добрым надвор'ем, а страўнік патрабуе смачна паку[F]аць. Пэўна, сэсія гэта ня так і дрэнна))
Болей усьмешак!!!
усьмешкі,
сябры,
піва,
сэсія,
дні