Dec 21, 2009 07:54
Цяжка засынаць, калі прачнуўся пасярод ночы. Тым больш, што ў поўдзень залік, а ў 11 гадзін трэба быць на вакзале. Тым больш, што, мабыць, і спаць мне зараз не хочацца.
Вось што падумалася ў ранішняй паўцемры. Гэты жывы часопіс - сапраўды добрая рэч. Аднак, пэўна, кожны чалавек, кожны юзер мае такія тэмы, пра якія ніколі не напіша тут. І гэта не абавязкова нейкія там інтымныя, сакрэтныя, мужчынскія-жаночыя тэмы, проста тэмы, якія ён (юзер) баіцца выстаўляць на агульнае бачаньне, у якіх, лічыць, толькі ён здольны разабрацца, а погляды і думкі іншых могуць толькі перашкодзіць прыйсьці да правільнасьці.І сакрэта ў гэтым няма. Я толькі аднаго не разумею: навошта выдаляць свой часопіс, а потым ізноў яго аднаўляць (не адзін раз, а перманентна), і навошта ствараць часопіс і нічога там не пісаць. Увогуле ўсе гэтыя сацыяльна-віртуальна-камунікатыўныя сеткі ўяўляюць сабой неверагодны прадмет вывучэньня. Толькі вось вывучаць іх няма каму, бо каб іх вывучаць прафесійна і адмовіўшыся ад каштоўнасных суджэньняў, варта не быць іх членам.А дзе зараз такіх знойдзеш?
Пытаюцца ў мяне, чым адрозніваецца ЖЧ ад укантакце? Для мяне тым, што адтуль я выдаліўся бяз роздумаў і шкадаваньня, а адсюль я так выдаліцца, калі што, не змагу. Таму што кантакт ня мае душы, а ЖЧ мае. І калі кантакт - гэта плацэба, дык Жч - гэта ферамон...у рэшце рэшт для кожнага юзера свой.
Пачынаецца панядзелак. Усім добрага дню!
ЖЧ,
думкі,
рамкі,
раніца