Dec 18, 2009 23:30
Раніцай (хаця якая раніца ў 14 гадзін=)) у аўтобусе па дарозе ў універ доўга спрачаліся з аднагрупніцамі наконт пытаньня аб статусе беларускае мовы.І тут яны мне выдалі вядомы ўжо парадокс:
"У Беларусі незвычайна размаўляць па-беларуску"...
Аказваецца, курсавыя на тэму беларускай ідэнтычнасьці, якія я зараз пішу, зараз зусім неактуальныя, бо ідэнтычнасьці ў беларусаў няма...Хаця заявілі, што калі навакольле пачне размаўляць па-беларуску, дык і яны патроху пяройдуць на мову.
Вечная "бальная" тэма для сучаснага грамадзтва...І зноў успаміналі пра Ўкраіну...
боль,
мова,
параўнаньні,
гутаркі