Dec 15, 2009 23:45
Гэта жэсьць, які зараз мароз на вуліцы! Толькі што прыйшоў у інтэрнат, дык шлях ад прыпынку на МКАД да інтэрнату праляцеў так, як ніколі не пралятаў. Холад прашыбае поўнасьцю: кожную клетку, кожную частку цела, імкнецца дабрацца да самага сэрца. Асабліва немагчыма, калі ідзеш; стаяць яшчэ можна нармальна. Людзей на вуліцах зусім няма, вокны ўсіх аўтобусаў і тралейбусаў замалёваны белаю фарбаю, праз якую нічога не відаць. Штосьці я не памятаю, каб так халодна было ўжо 15 сьнежня. А два тыдні таму мы крычалі, што занадта цёпла, і хацелі сьнегу. Зараз хочацца, каб заўтра не стала яшчэ халадней...=)
мароз,
зіма,
жэсьць,
холад