Dec 14, 2009 22:44
Сёньня нарэшце ў нас у інтэрнаце (ды і ў астатніх таксама) пачаў нармальна працаваць інтэрнэт.А то ўсе выхадныя і вечар пятніцы хуткасьць была проста неверагодная - часьцей за ўсё не дасягала і 1 кб/сек. Вы можаце сабе такое ўявіць?!=)Адзін ліст з дакументам вагой 80 кб дасылаў я ўчора 40 хвілін, а старонкі загружаліся за 10 хвілін. Для некаторых гэта было канцом - сёньня хтосьці здаваў іспыты і курсавыя, а рыхтавацца думалі на выхадных. Я ім не зайдрошчу!=)Што ні кажы, нэт для сучаснага студэнта значыць вельмі шмат. А гэты ...... НІКС, ну няма словаў.Офіс сабе забахалі, а сярэняга нэту даць не могуць. І альтэрнатыў няма. Напэўна, за выхадныя яны шмат чаго новага пра сябе даведаліся=)
На вуліцы халодна. А заўтра абяцаюць -16. За паўмесяцы ўсё так зьмянілася, шо жэсьць проста. Сёньня спаў я ажно да 15 гадзін дню. І не выспаўся! Бывае ж такое.Апошні тыдзень вучобы пачаўся звыкла. Так і скончыцца. Толькі заўтра адказаць рэферат і здаць біяграфію нейкага прыдуманага партызана...
нэт,
інтэрнат,
сон,
НІКС,
вучоба