Сьнег

Dec 10, 2009 09:58

Ох, як прыемна зараз на вуліцы!!!Вялікі дзякуй персанальна ад мяне таму, хто прыдумаў сьнег як феномен. Ён за некалькі гадзін можа перавярнуць навакольле, ён хавае ўсё бруднае і робіць усё белым. Вы толькі паглядзіце на гэтыя дрэвы - галіны нібыта ў золаце, важныя, прыгажуны і прыгажуні. Рэфлекторна дастаеш фоцік, каб на памяць пакінуць сабе гэтую файнасьць. А што зараз адбываецца ў лесе...А як сьнег хрумсьціць пад ботамі! Няма падобных гукаў на зямлі. І адразу ўспамінаецца дзяцінства, вёска, конік і сані. І адразу становіцца цёпла і нават горача ўнутры, там якраз, дзе, як лічаць некаторыя, знаходзіцца нематэрыяльная душа.Халодная зіма сагравае...А сьнег прымушае задумацца над вартасьцю неаптымістычных думак.

зіма, гукі, вуліцы, прыгажосьць, сьнег

Previous post Next post
Up