Dec 08, 2009 10:58
У суботу нарэшце наведаў новы прытулак маёй сястры. Пераехалі яны яшчэ паўтары месяцы таму, аднак я толькі вось выбраўся. І што трэба сказаць: ну не разумею я цэнаў на кватэры ў Мінску, аніяк не разумею. Раней яны жылі ў маленькай аднапакаёўцы, у старым доме (так званая "маласямейка"), дзе месца зусім не было і акрамя двух ложкаў нічога не было. І халодна было. І ехаць 25 хвілін да вакзала. І плацілі за гэта 200 $. А вось, што я заўважыў на новым месцы іх жыхарства: два пакоі (іх плошча разам у тры разы болей за плошчу таго адзінага), прасторны калідор, добрая кухня, у залі - тэлевізія з кабельным, піяніна, балкон з еўрапакетам, у ваннай - машына, у калідоры - шафа са шкла. Мне спадабалася, а як ім падабаецца! І дабірацца нават меней да вакзала. Плацяць 300 $. Ну дык тут хоць плаціць ё за што. І цёпла. І месца шмат. І дом новы - я такіх чыстых і акуратных пад'ездаў даўненька не бачыў.
Розніца ў 100 даляраў, а кватэры - як неба ды зямля. У чым логіка??
Сафія,
кватэры,
Менск,
цэны,
логіка