Жывёлы, пакой і я

Dec 05, 2009 00:24

Што можна сказаць пра мой пакой у інтэрнаце?
Ды амаль нічога добрага, акрамя таго, што тутака ёсьць ложак, стол для кампутара, імбрык і вокны заклеяны як-ніяк. Хаця мне гэтага з галавой дастаткова. Ёсьць яшчэ адная рэч, якая робіць жыцьцё ў інтэрнаце даволі добрым - мая мяккая цацка. Гэта пухлівы белы зайчык, якога я займеў яшчэ ў 1998 годзе, калі быў у Германіі. І зараз ён спадарожнічае са мной паўсюль. Ёсьць яшчэ шмат розных жывёлінак, як то мядзьведзяняткі ці карова (ад аднаго мілага чалавечка падарункі), якія мне вельмі дарагія, аднак зайчык - гэта шык.

А якіх сяброў вы маеце побач з сабой і якія фарбуюць вашае жыцьцё яскравымі фарбамі?

падарункі, жывёлы, пакой, заяц, інтэрнат, цацкі

Previous post Next post
Up