Nov 21, 2009 14:38
Даўно хацеў выкласьці.
Г.Р.Ы.П
На парсюка я зусім не падобны,
Калі-некалі, а так - глумная рэч,
І маску насіць я, вядома, не здольны,
Увесь гэты візг не каштуе сьвеч.
Людзям патрэбны повад для страху,
Адразу ж з сябе клоунаў робяць,
Павыдумляўшы няіснасных жахаў,
Хаваюцца, плачуцца ў траурных робах.
Калісьці ўсе мы адкінемся ціха,
Ад п’янства, ад сніду ці проста ад плачу,
А заўтра нас зноў спужаюць грыпам,
Праўда, напэўна, ужо сабачым…
людзі,
верш,
грып