Балота,цягнікі і ночы

Jun 08, 2009 00:51


У чацьвер здаў залік па эстэтыцы,прасядзеўшы 2,5 гадзіны ажно да паловы на шостую. Перадаваў залікоўку Максіму, бо раніцай дамовіўся з эканаміцай,што мне дастаткова будзе перадаць ёй КСР і яна паставіць у пятніцу залік. А мяне зноў ноччу чакала дарога дамоў=)Наведаў сястру,схадзілі з ёй у сэканд,аднак безпаспяхова.
У тэмпе вальсу вярнуўся ў інтэрнат,сабраў рэчы і прыцягнуўся на вакзал. Там мяне чакала невялічкая нерыемнасьць - з нейкай нагоды цягніка на 23.07 не было. Што рабіць?Авантурная душа вырашыла ехаць на перакладных. На баранавічскім цягніку я ў 2.12 прыбыў у Асіповічы. Першы дызель на Магілёў - у 3.54. На вуліцы холад,я хоць і начапіў яшчэ адную кофту, адчуваў сябе ня вельмі ўтульна.Час бавіў цягам прагляду фільма на лэптопе - ацэньваў "Чалавек дажджу" з Хофманам і Крузам. Нядрэнны фільм=) Апошнім часам вырашыў пераглядзець самыя сваі любімыя фільмы, і тыя,што раюць навакольныя. Мне падабаецца=)
Дачакаўшыся дызелю,сеў у другі вагон і афігеў...Тэмпература была ўсяго 7 градусаў,холад прабіраў ўсё цэла. Гэтыя тры з нечым гадзіны былі страшнымі - ні  на градус не паднялася тэмпература,заснуць я тоўкам і не заснуў...У выніку - зараз кашляю. Рамантыка,блін.
Затой мяне сустрэлі...і гэта імгненна сагрэла. Сэрца расплылося ў усьмешках.
Дома былі ўсе.а я стаў для іх сьнегам на галаву летам. Потым быў сон і чароўнае абуджэньне. І сэрца зноў усьміхнулася. Чараўнічка=)
У агуле выхадныя прашлі файна,прыйшлося пастарацца=)
У нядзелю раніцай прыкаціў на фірменным у менск. Вядома, усю дарогу праспаў. У гадзіну была гульня "Мафіі". А гуляем мы зараз чорці дзе, у Стайках. У мяне з сабой не было анічога - папрасіў сябра з каманды ўзяць хаця б бутсы з інтэрнату, а ён не змог трапіць у пакой, бо суседзі дрыхлі як мёртвыя.Паабяцаў прывезьці свае кеды.
Сустрэў яго ў метро,ехалі разам. Упершыню пабываў у Стайках, не спадабалася. Надвор'е дурацкае, кеды аказаліся на два памеры болей і нібыта з вайны, да таго ж прайгралі 4:5,ведучы пасля першага тайму 3:1. А як вываляліся затой. Усё было мокрае. Толькі ў палове на шостую быў у інтэрнаце.
Балота...паўсюль, ад Стаек да душ.
Жывем.

ПСі. Ваду гарачую, шавэлкі, так і не ўрубілі.

ноч, балота, дом, футбол, каханьне

Previous post Next post
Up