Падарункі

Jun 01, 2009 15:22


Тарасу (браціку) на дзень народзінаў сябра падараваў хамяка. У хаце перепалашыліся - яго ж трэба і карміць чымсьці і трымаць дзесьці. Хамяк аказаўся па стану на чацьвер памерам з паў-лімона, вялым і пужлівым. Тарас як прачнуўся, адразу ж да яго. Так і насіўся з ім увесь дзень. Купіў яму ежу спецыяльную, а ў пятніцу ўпершыню хамяк збег. Пад сафу ў залі. Прыйшлося ўключыцца мне і выцягваць яго адтуль. У суботу мы яго ледзьве не прышыблі, пераблытаўшы з мышай. Але самае цікавае здарылася раніцай нядзелі. Калі ў пятніцу Тарас сам яго выпусціў з рук, то зараз хамяк збег з закрытай каробкі з маленькімі дзірачкамі з другога паверху!!Перапужаны Тарас пабудзіў мяне ў 6 раніцы. Пашукалі мы Моцю крыху, а потым я заваліўся далей спаць. Ужо потым я яго ізноў адшукаў пад сафой, напэўна там яму болей падабаецца жыць....Тарас копіць грошы на клетку тым часам.
А я хачу акварыум...

падарункі, Тарас, жывёлы

Previous post Next post
Up