May 15, 2009 23:50
Сёньняшні дзень быў зусім няўдалым...Па-першае, сёньня я здаваў першы іспыт - па медыцыне. Ён вынесены за сэсію, і вынесены ў самы адказны і энергічны перыяд навучаньня...Карацей кажучы, заваліў я яго.7 балаў - і тое з нацяжкай, хаця білет, здаецца, быў лёгкі, а вось для памяці маёй ён апынуўся непад'ёмным. Асабліва сорамна было перад маці - уся сям'я медыкі, а я медыцыны не ведаю. Жудасьць.Па-другое, пашлі з сястрой у сэканд, хацелі мне джынсаў пашукаць. Джынсаў не знайшлі (адзеньне там для веліканаў), а вось затой стаялі там бутсы 34 памеру, якраз для браціка. У яго хутка дзень народзінаў, а я ўсё хачу яго ў футбольную школу запісаць. Патэлефоніў маці, усё як трэба, а пакуль мы хадзілі па зале, прыйшла нейкая цётка і купіла іх. Як жа я раззлаваўся!!!Два дні ляжалі, мы прышлі за паўгадзіны да закрыцьця, і трэба было ёй прыйці..Чорт, чорт, чорт...
Надвор'е дрэннае, на ангельскай мове рот затыкаюць...настрой на нулі.
Жадаю вам адваротнага...
П.С. За курсавую, дарэчы, 10.Нездарма два тыдні катаваў сябе.
злосьць,
няўдачы,
рознае,
будні