Паліць - гэта зло

Apr 10, 2009 01:29


Апошнім часам я стаў горш ставіцца да людзей, якія паляць.Мне вельмі не падабаецца гэта.А між  тым, іх становіцца ўсё больш і больш.І я не разумею, чаму.Прыязжаюць звычайныя нармальныя юнакі ў Менск, пажывуць год, пачынаюць паліць і піць, хаця дагэтуль ні разу не бралі цыгарэты ў зубы і не ўяўлялі гэтага.А што адбываецца ў нас на перапынках ва універы, дык гэта ўвогуле жудасьць.Не праціснуцца, стаяць натоўпам і пускаюць дым.Ёсьць такія, што саромеюцца, хаваюцца, а ёсьць такія, што з упаеньнем, з дзіўнай асалодай труцяць сябе і навакольле.І што мяне больш за ўсё суміць - дзяўчыны.Будучыя маці ...Здаровая нацыя падрастае.Хутка будзем думаць, што калі ты не паліш, дык гэта ня крута... 

цыгарэты, дзяўчыны, жудасьці, звычкі, студэнты

Previous post Next post
Up