Хуткая надзеля

Mar 29, 2009 19:51

Куды падзеўся час?Такое адчуваньне, што гэтай нядзелі і не было, так хутка яно вось ужо і сканчваецца. Сон да 12 гадзін, бегатня па гораду, 30 хвілін на танцах і футбол - і вось ужо 8 вечара.Жах нейкі.
Футбол спаадабаўся, хаця мы і прайгралі 1:5.Я адгуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы увесь матч, і ні ў адным голе не вінаваты. Такім чынам, за паўтары гады ў "Мафіі" я стаў сапраўдным універсалам...Аўдыторыя майго жж, убачаная мной ўжывую, пакрыху шырэе..годныя людзі, трэба сказаць.
А на вуліцы стаіць такі туман, што ёй-ёй-ёй.Надыхалі людзі пасля дожджыку...Дарагія людзі зараз на канцэрце "7 расы", а я сяджу на ложку ў чаканьні, пакуль 4 сасіскі і ралтончык наведаюць мой страўнік...

Мафія, чаканьні, бегатня, універсальнасьць, нядзельны час

Previous post Next post
Up