Mar 08, 2009 18:30
Уфффф...гадзіну таму вярнуўся з футболу. Наша "Мафія" гуляла таварыскі матч з віцэ-чэмпіёнамі лігі "Мінск-Юнайтэд". Ну гулялі - гэта моцна сказана, пыталіся...Тым больш на сьнезе не вельмі і пагуляеш. карацей кажучы, злілі мы 0:5, а я адыграў 50 хвілін на пазіцыі правага абаронцы. Гуляць вельмі цяжка, адчуваецца, што фізухі пакуль не хапае. І зноў жа гэты сьнег. Некалькі падкатаў - і на мае ногі зараз страшна глядзець: чырвоныя, падраныя да крыві, расцарапаныя...вось так. Тыдзень зажываць будуць, пэўна. Аднак сам факт, што крыху пагялў у футбол, радуе. Гэта не зала.
Яшчэ раз усіх дзяўчын са сьвятам! Гуляйце ў футбол))
ногі,
Мафія,
сьнег,
футбол