Feb 09, 2015 09:25
Здаецца, да нас у Лошыцу што называецца прыйшла апошняя стадыя беднасці беларусаў.
Учора вырашыў паспрабаваць набыць валюты, бо пару тыдняў ляжаў заробак у беларускіх рублях. Спачатку пайшоў у "Еўраопт", але там быў тэхнічны перапынак, праўда, мяне ўжо там крыху здзівіў натоўп людзей і фразачкі кшталту "каму трэба даляры?" і "у іх перапынак, а ў нас грошай няма!". Крыху агаломшаны, я паплёўся ў "Віталюр", але і там быў абед. За 25 хвілін у касы сабралася добрая кампанія, і я падумаў, што зноў вярнуся дадому з "белкамі". Куды там! З дзесяці чалавек перада мной ніхто нічога не набываў, толькі здаваў ці клаў на тэлефон грошы. Здавалі па 50, па 30 і нават па 5 (на бутэльку?).
Запрацаваўся я)
навакольле,
крызіс,
грошы