Jan 01, 2015 20:03
З'ездзілі ў горад. Акрамя елак амаль нічога не выдае, што сёння першы дзень Новага году. Неяк усё змрочна, нецікава, цмяна і буднічна. Яшчэ і надвор'е дадае каларыту. На Нямізе нейкі канцэрцік, на Кастрычніцкай крывая непрыгожая елка, пару шапікаў і гурба людзей, якія не ведаюць, чым заняцца. Прадаюць глінтвейн: разліваюць з пакета, падаграюць ў мікрахвалёўцы... Пасля такіх назіранняў неяк стала сумнавата.
Беларусь,
назіранні,
Новы Год