Dec 19, 2014 09:49
Учорашні дзень мне моцна нагадаў некаторыя дні вясны 2011-га. Дальбог, у гэтай краіне жыць весела, вельмі весела. Здымаюць усе грошы з карткі і адразу бягуць у абменнік, дзе курсы стаяць ужо па 11500-12000 і напісана "валюты нет". Гэта ў нас, у ціхай-спакойнай Лошыцы. Паглядзіш на гэта і сам пачнеш нервавацца, добра, што ёсць магчымасць набыць па звычайным курсе і амаль у любы час. А яшчэ тыдзень таму большасць з іх радавалася ад новага набыцця па смешных коштах у расійскіх крамах і адчувала сябе шчаслівымі.
А Вы як думаеце, што будзе праз нейкі час з гэтай краінай?
людзі,
думкі,
назіранні,
хваробы,
грошы