Oct 10, 2014 14:00
Учора пахавалі дзядулю. У нас з Кацяй атрымалася вырвацца ў Чачэвічы. Маці, канешне, вельмі растроілася. І атчыма я такім ніколі не бачыў. Усё адбылося хутка. Праўда, яшчэ шмат чаго трэба зрабіць.
Заўтра мы выпраўляемся ў Еўропу. Ужо неяк і жадання асаблівага няма, бо сыход дзядулі не адзіная кепская для мяне навіна. Прыйдзецца моцна пастарацца, каб у выніку паспяховага праезда мяжы забыцца на ўсё благое і атрымаць хоць якую асалоду ад нашага падарожжа.
думкі,
жыцьцё,
сям'я