Пра недахопы

Oct 05, 2014 09:29

Учора адвезлі ката Леапольда да Каціных бацькоў, бо ў суботу мы з'язжаем ў адпачынак, а глядзець за ім у Мінску няма каму. І ведаеце, гэта такі выпадак, калі адразу адчуваецца недахоп гэтай мілай істоты. Кватэра перастала быць настолькі ўтульнай, жывой і прыемнай, як была яшчэ суткі таму. І гэта Вам кажа той, хто яшчэ гады два таму, можна сказаць, і не любіў катоў. А Каці, дык агулам, яшчэ цяжэй. Леапольд вернецца ў Мінск мінімум праз тры тыдні.


недахопы, кот, звычкі

Previous post Next post
Up