Пра бары

Sep 15, 2014 14:41

У суботу жонка з калегамі выбралася ў клуб. Гэта становіцца ў іх традыцыяй. Хадзілі ў blackhall bar, што на Кісялёва. Выйшла адтуль страшна незадаволеная :) Маўляў, сорамна ёй за тое, да чаго скацілася нашае грамадства, страшна ёй за нашых дзяцей. Адныя здым, распуста і пошласць. Дзяўчыны, якія прыходзяць туды за адным, мужчыны, сярод якіх 99% складаюць туркі, дзядзькі "за 50" і моднікі, ад якіх дзьме патасам за кіламетр. Ні прысесці спакойна, каб да цябе адразу ж не падвалілі з пытаннямі "працуеш?" і "колькі?". Жах, карацей.
А ў яе пытаюся, чаго яна чакала?! У клубы трэба хадзіць падрыхтаванымі))

жонка, забаўкі, назіранні

Previous post Next post
Up