Вось і ён.
Яшчэ некалькі дзён, каб усё ўсталяваць-наладзіць - і ўсё будзе добра. Лэптоп быў поўнасцю пусты, прыйшлося павазіцца і з драйверамі, і з windows 7 (дома быў толькі такі дыск, хоць сам лэптоп разлічаны на "васьмёрку"), і здзейсніць забойства кансолі linpus linux, якая ніяк не хацела пускаць на загрузачны дыск. Гэта, канешне, не Toshiba P-50, але, спадзяюся, не расчаруе. Дызайн прыгожы, корпус металічны, "начынне" адэкватнае.
А жонка ўжо зноў успомніла міт, што я гатовы прамяняць яе на кампутар.