На выходных упершыню пабываў на вяселлі (сваё не лічу). Нарэшце ажаніўся лепшы сябра. Я праўда і дагэтуль сумняюся, што гэта здарылася :). Вяселле было ў Брэсце, наглядзеўся я на шмат цікавых рэчаў. Каця, дарэчы, упершыню была ў Брэсце. Наведалі разам з маладой сям'ёй Брэсцкую крэпасць, а на наступны дзень крыху пашвэндаліся па цэнтры Брэста. У прынцыпе, там славутасцяў не так і шмат.