Пра працу і вандроўкі

Aug 21, 2014 13:28

Збіраліся на гэтых выходных вырвацца на экскурсію, так бы мовіць, у невялічкую вандроўку. У Каці стаяў выходны ў нядзелю, таму распрацавалі маршрут. Сваім ходам, з яшчэ адным сябрам. На дзень.


Сёння раніцай Каці паставілі рэйс на нядзелю. Ну і як можна не любіць яе працу пасля такога? За гэты месяц у нас супаў цэлы адзін выходны. А яшчэ наступныя 3 дні ў яе ранішнія вылеты: 7.30, 5.40, 8.30.
Вырашаем пытанне, каб забраць яе адразу пасля рэйса і паехаць хаця б па такім маршруце. Больш варыянтаў няма.


Пункт В - гэта Крэва.

выходныя, вандроўкі, праца

Previous post Next post
Up