Aug 08, 2014 13:35
У плэй-оф Лігі Чэмпіёнаў "БАТЭ" сустрэнецца з славацкім "Слованам". Вельмі неблагі варыянт. Як для нас, так і для супернікаў, пра што яны і заяўляюць.
Для цікавасці залез на старонку гэтага "Слована" ў фэйсбуку. 62466 упадабанняў. Для прыклада, у "БАТЭ" - 5500. Як толькі адбылося лёсаванне, праз некалькі хвілін больш за 50 каментароў. І +14 упадабанняў. На нашай старонцы 5 каментароў. Гэта да таго, як у нас прадстаўлены каманды ў сацыяльных сетках і як у нас любяць футбол. "Слован", нагадаю, са Славакіі. Так, каманда аднойчы і на ЧС гуляла, але чэмпіянат не мацнейшы за наш, хіба што там ёсць Хамшык (не ў чэмпіянаце)).
А "Батэ" поспехаў! Як і 2 іншым нашым камандам! І развіцця маркетынгу.
БАТЭ,
футбол,
назіранні