Jul 30, 2014 17:26
Вельмі не падабаюцца людзі, якія жывуць са сталай думкай, што ўсё навокал створана толькі для іх, што ўсё навокал павінна быць так, як ім хочацца. Як апынулася, такіх людзей вельмі шмат. Гэта тыя, што пастаянна робяць адсылкі ў бок дзяржавы, якая, маўляў, павінна забяспечваць ім райскую жыццядзейнасць, у бок свайго наваколля, якое, такое адчуванне, нібы і створана толькі для таго, каб час ад часу выконваць некаторыя пажаданні такіх людзей.
А колькі ўсяго цікавага і незвычайнага пачуеш ад такіх людзей, калі нешта ідзе не так, калі парушаюцца і не выконваюцца іхнія светаадчуванні...мабыць толькі, гэтая рыса прысутнічае ў тым ці іншым памеры ў кожным, але выяўляецца таксама ў розных маштабах і ў залежнасці ад розных сітуацый. Я вось імкнуся вынішчаць яе і з сябе, і з жонкі.
людзі,
рысы,
навакольле