Пасля ўчорашня-сённяшніх падзей так і хочацца заявіць, што ёсць-такі на свеце гэтым справядлівасць. Сустракаецца, прынамсі. Напрыклад, у футболе. З 2002 года я актыўна спачуваю Германіі на ўсіх турнірах. Так склалася, тут справа не ў патрыятызме ўжо хаця б з-за таго, што Беларусі на такіх буйных турнірах не бывае. І з 2002 года Германіі надта не шанцавала, хаця, здаецца, яна заўжды была недзе побач. Але быў Раналда, потым экстратайм з італьянцамі, яшчэ забіўны Торэс, галава Пуёля, Балатэлі...Нейкае хранічнае "лузерства", так бы мовіць. Пры гэтым сыйшло цэлае пакаленне гульцоў на чале з Балакам, вырасла новае, а мара так і заставалася марай. Пры гэтым гульня ў каманды была ці не самай яркай сярод усіх.
І вось яны сталі чэмпіёнамі. Я не верыў. Але справядлівасць усё ж ёсць. Праз 18 гадоў ёсць тытул. Цяжкі, але заслужаны. Без яркай гульні - акрамя матчаў з бразільцамі ды партугальцамі, часткова з Ганай - але заслужаны да апошняй кроплі пота. Цудоўна! За гэта можна і выпіць!