Вучоба пачынаецца

Feb 09, 2009 07:14


У 5.38 прыцягнуўся сёньня ў Менск. Пачынаецца шосты семестр майго навучаньня. Гэта засмучае сваёй працягласьцю і сумотаю.
Вакацыі ў цэлым прайшлі нармалёва. У суботу быў дзень сустрэч выпусьнікоў, хадзіў у ліцэй, чытаў на сцэне верш пра яго і нас, былых ліцэістаў, а потым з аднакласнікамі (дарэчы, нас было ўсяго шэсьць, усе хлапцы) і дзяўчынай пайшлі да мяне адзначаць. няблага адзначылі.
Зноў памірыліся і пасварыліся з дзяўчынай...гэта сур'ёзна нярвуе..
Няма ніякага настро. Засумаваў я зусім. а яшчэ апошнім часам часта катуе сумленьне, што я штосьці раблю не так...Гэта нармальна?
 

турботы, настрой, тэндэнцыі

Previous post Next post
Up