Ровары

Apr 14, 2014 11:18

Сябры, хто ў тэме. Падумваю, каб у хуткім часе набыць два ровары - сабе і Каці. У нас з ёй гарачыя дыскусіі па гэтай тэме. Яны кажа, што "Аіст" - гэта цудоўны ровар, я больш схіляюся да замежных вырабцоў. Падзяліцеся асабістым досведам, мо, у каго-небудзь ёсць гэты самы беларускі "Аіст" (хаця ў нас ён бусел), як ён, мо, у сяброў маецца ці знаёмых. ( Read more... )

досвед, пытаньні, ровары

Leave a comment

zabavin April 14 2014, 10:14:09 UTC
Набылі для сабе два самых танных горніка Джайнт, яны ж аказаліся і самымі лёгкімі ў сваёй клясе. Коцяцца выдатна, на чацьверты паверх падняць - лёгка. На той момант каштавалі ля 300.
Каб сёння выбіраў, узяў бы нешта аналагічнае. З мінімальнай масай рамы, з якаснымі колавымі ўтулкамі. Але, магчыма, зараз разглядаў бы "шосераў" а не "горнікаў" бо большай часткай катаю па асфальце.

Reply

dzenik_kravina April 14 2014, 13:10:33 UTC
Дарэчы, а на горным ў горадзе катацца нязручна? Ці тое не асабліва важна?

Reply

zabavin April 15 2014, 08:27:29 UTC
Калі ня ўмееш асцярожна ўзбірацца на бардзюры і катаешся па ходніках, то лепш будзе горнік. Шосер лепш коціцца па асфальту за кошт прызначанай для гэтага гумы. Карацей, калі табе трэба часта скокаць па выбаінах і бардзюрах, хочаш мецць магчымасць спусціцца па прыступках ці лётаць па карэнням у лесе, то бяры горнік. Але калі ты хочаш прыемна каціцца па веладарожцы ці па трасе, то прыемней гэта рабіць на шосеры.

Reply

dzenik_kravina April 16 2014, 10:14:25 UTC
Зразумела. Дарэчы, а што такое "гібрыд" ці Вы не ведаеце?

Reply

zabavin April 17 2014, 07:42:19 UTC
Магчыма, гібрыд - найлепшы варыянт для гораду, але калі я шукаў сабе ровар, то ў гэтым класе не было амаль ніякага выбару. Да таго ж ён будзе прайграваць горніку ў лясах/балатах і шосеру на трасе. Ну, і не падабаліся тыя мадэлі гібрыдаў, што я ў свой час разглядаў: ці цяжкія і нязграбныя альбо такія дарагія, што мне не падыходзілі. Магчыма, зараз нешта змянілася і ёсць сэнс разглядаць у першую чаргу іх.

Reply

dzenik_kravina April 20 2014, 08:49:32 UTC
думаю, мы спынімся на "горніках")

Reply


Leave a comment

Up