14 лютага

Feb 17, 2014 15:43

Цішыня. Толькі чутна, як сэрцы
Адбіваюць няспынна, нястомна
Кахання нашага танец.

Ты са мной - і я падаю ў вечнасць
Безнадзейны. Прыўкрасны, няўлоўны
Ты мне лёсам дадзены шанец.

Цеплыня. Твае рукі палаюць
Пухнатым агнём, ядвабным,
У вачах зіхацяць вясёлкі.

Побач ты - і я ўсё маю
Ў гэтым свеце такім прывабным
Ад святла такой яркай зоркі.

Паглядзі. У вачах-люстэрках
Мы бяжым паўз кроплі пялёсткаў
Кудысьці да чыстага шчасця.

Ты адчуй. Адкажы. Ты верыш,
Што кахання можа быць досыць
І аднойчы нам прыйдзецца згаснуць?

Ты не верыш. А я не веру.
У гэтым сне, падобным да казкі,
Я імя тваё даў марам.

Купідон не мог не пацэліць,
І з гэтай чароўнай пасткі
Нам выбірацца парай.

14.02.2014

Каця, творчасьць, верш, каханьне

Previous post Next post
Up