Медыум

Jan 26, 2009 23:13

У суткі з суботы на нядзелю наша група сьвяткавала сярэдзіну навучаньня - медыум. Шчыра кажучы, мы гэтага чакалі апошні месяц з такім нецярпеньнем, што можна толькі пазайдросьціць. І вось нарэшце - сэсію здалі, а на наступны дзень на 6 гадзін вечара была назначана сустрэча. Катэдж зьнялі ў пасёлку Зацань, што як ехаць з Навінак на МКАД і крыху ўлева. Аддалі за суткі 370 $. Мы з аднагрупнікам Максімам дамовіліся сустрэцца ў 16.30 на Нямізе, адтуль дабрацца да Карастаянавай, а адтуль на 105 аўтобусе ехаць да гэтай Зацані, бо толькі ён адзін туды і ходзіць.Пасьпелі як раз у час - аўтобус гэты ходзіць адзін раз у гадзіну, і калі б мы прыехалі на 5 хвілін пазьней на Карастаянавай, то прыйшлося б нам яшчэ гадзіну чакаць. Ехалі трыццаць хвілін, па дарозе падабралі яшчэ трох аднагрупніц, я патэлефанаваў яшчэ аднаму аднагрупніку Аляксандру, які ўсё арганізоўваў, і спытаўся, дзе нам трэба вылазіць і куды потым ісьці.


Сустракаць нас ніхто не зьбіраўся, ён сказаў, што ісьці там каля кілямэтру і мы ўсё знойдзем лёгка самі. Ну добра, такі сьледапыт як я, дакладна, усё адшукае. Адшукалі мы дом толькі праз трыццаць пяць хвілін бадзяньня - як аказалася ісьці трэба было кілямэтры тры з паловай, ды і растлумачылі яны нам ня вельмі дакладна ўсё. З прамоклымі нагамі, шчасьлівыя, заваліліся ў хату. Хата, дарэчы, была выдатнай - тры паверхі, лесьвіцы, праўда, занадта вузкія, унізе ёсьць сауна з басейнам, на другім паверху більярд, ды і зьнешне ён вельмі нядрэнна выглядае. Пакуль усе сабраліся, прайшло яшчэ паўтары гадзіны. За гэты час мы развялі мангал, каб смажыць шашлыкі. Калі ўсе сабраліся, выпілі ў першы і апошні раз усе разам, дзяўчыны засталіся ў хаце, а ўсе хлапцы вываліся на вуліцу смажыць шашлыкі.  Стаялі там больш за гадзіну, пасмажылі дзьве партыі, нядрэнна павесяліліся. Потым мы з Максімам вырашылі абнавіць сауну - узялі рушнікі, апранулі плаўкі, узялі келіхі зь півам і шашлыкі і пайшлі ўніз. Спачатку сядзелі там толькі ўдвая, хаця ўсе толькі і крычалі пра гэтую сауну. Максім ўсё баяўся залезьці ў басейн, бо вада там была ледзяная, ды і ў сауне яму было сьпякотна, таму ён болеё пяці хвілін там быць ня мог. Іншая справа я - улёгся на верхнюю полку, ляжаў там хвілін з дзесяць, а потым бухнуўся ў басейн. Потым да дас далучыліся дзяўчыны, якім адмяне канкрэтна дасталося - усіх паабліваў півам ( у тым ліку і Максіма).  пасядзелі мы там каля 40 хвілін. Ужо ішлі наверх пераапранацца, як у сауну палез Аляксандзер. Ну што рабіць, пайшлі і мы па другому разу. З сабой уязлі яшчэ аднаго аднагрупніка Ігара. Зачыніліся, распрануліся дагала і пачалі весяліцца. Чаго мы толькі там не рабілі - бухаліся ў басейн, абліваліся вадой, сядзелі ў сауне, пелі песьні, фоткаліся (фоткі там ооо!!), пілі піва. Гэта было класна. Самы вясёлы момант за ўвесь медыум. Праз дзьве гадзіны нарэшце вылезлі адтуль. Я пайшоў наверх, патаптаўся, а потым вярнуўся ўніз і ўлёгся на дыван у прадбаньніку. І заснуў. Праздзьве гадзіны мяне пабудзілі - прыйшлі дзяўчыны ў сауну. Часу было амаль тры начы, я ўстаў і пайшоў наверх. Там мяне ўжо абшукаліся. Нічога я, напэўна, не прапусьціў. Максім,убачыўшы мяне, зноў пацягнуў мяне ў сауну. Пасля яе мы пайшлі таньчыць. Я адчуваў сябе вельмі лёгка, нібыта й нічога і ня піў, а вось па астатнім гэтага было не сказаць. Чалавек дзесяць увогуле ўжо пайшлі па ложках. Некаторыя сядзелі на кухні, хтосьці гуляў у більярд. Мы патаньчылі і пайшлі гуляць па дому. Пыталіся будзіць тых, хто спаў, аднак ніхто і не хацеў прачынацца. Забілі на іх, узялі піва і паселі на лесьвіцы. Пратрымаліся мы так да шасьці гадзін. Потым залезлі ўтрая (я, Максім, Аляксандзер) мы ў аднаместны ложак і хутка заснулі.

Я прачнуўся ў дзевяць, прычым самы першы. Праз гадзіну ўстаў і Максім. За ім астатнія. Паціху пачалі раз’язжацца. Цікава, што нават таксісты не маглі дарогу знайсьці сюды. Паўгадзіны ім тлумачылі. Пасьля дванаццаці гадзін нас засталося сем чалавек. Мы з Максімам згулялі ў більярд  -  я нават крыху навучыўся, а спачатку не мог нават па шару трапіць кіем, - а потым проста сядзелі і цягалі піва. У нас засталося яшчэ дзьве скрыні піва, паўкаструлі несмажаных шашлыкоў (недзе пяць кг), таму грошай мы дарма выкінулі дастаткова.  Як потым расказаў Максім, яны з таксістам разлічваліся шашлыком і півам, бо грошай не хапіла. Я ж выйшаў без трынаццаці тры і патопаў пешшу да Мкад, каб пасьпець на аўтобус. Аднак хтосьці наблытаў з раскладам, і мне прыйшлося стаяць паўгадзіны яшчэ. На шчасьце ўсё абыйшлося і я пасьпеў на свой цягнік дамоў у сем гадзін. Дадому я прывёз 15 бутэлей піва…

Вось такі вось у нас быў медыум…

група, навакольле, вучоба, медыум

Previous post Next post
Up