Jan 30, 2014 15:30
Неяк вырашылі з Кацяй паглядзець "Кашмар на вуліцы Вязаў". Ні я сам, ні яна ніколі не глядзелі гэтую знакамітую стужку. Хаця нейкія ўспаміны з дзяцінства прыпамінаюцца. Здаецца, яны ахутаны жудасцю, страхам, непрыемнымі гукамі ад кіпцюроў Кругера. Праўда зараз, паглядзеўшы ўжо 3 эпізоды, нельга сказаць, каб фільм такі ўжо страшны і жудасны. Вядома, часу прайшло шмат, час ужо не той і нельга адмаўляць, што Фрэдзі Кругер - легенда. Але мне хацелася крыху іншых адчуванняў ад класікі фільма жахаў. Тым больш, ад Уэса Крэйвена.
А Вы глядзіце фільмы жахаў? Што можаце прывесці ў прыклад добрага фільма з гэтай катэгорыі?
жахі,
фільмы,
кінематограф