Jan 27, 2014 17:12
Аказваецца, не так і шмат трэба пражыць, каб зразумець грандыёзныя маштабы навакольнае хлусні. У 10 год (а хтосьці і раней) ты перастаеш верыць у дзеда Мароза ці ў Санту, яшчэ праз некалькі год ты зразумееш, што большасць бацькоўскіх перасцярог і забаронаў - гэта лухта і страх, каб іхні дзіцёнак раптам не быў выключны, каб ён раптам не адрозніваўся чымсьці ад навакольных дзяцей, каб ён быў такім, як усё. Потым ты перастаеш верыць тэлевізару, хаця шмат хто верыць яму да канца жыцця. Перастаеш верыць дзяўчынам, якія кажуць, што кахаюць цябе. Я не глядзеў практычна Доктара Хауза, але ведаю ягоную фразу пра тое, што ўсе хлусяць. Нельга не пагадзіцца. Мяне, цябе, нас пастаянна падманьваюць. Мы адказваем гэтак жа. На самым лакальным узроўні. А што казаць пра глабальны? Людзям, якія займаюць хоць якія пасады, агулам верыць нельга. Палітыкам, кіраўнікам і так далей. Не разумею, як могуць людзі верыць, калі ім 10 гадоў запар кажуць адное і тое ж. Але некалькі год таму да мяне прыйшла канчатковая ўпэўненасць, што гэтак жа як нельга верыць уладзе, нельга верыць і 99% тым, хто да яе імкнецца. А тым, каму верыць можна, дагэтуль сядзяць. Усе спадзяванні зніклі ў адзін марозны вечар. Занадта марозны і змрочны. І таму мяне непакоіць сітуацыя на маёй радзіме яшчэ й таму, што ўсе гэтыя Клічко і Ка, ніяк не выклікаюць даверу. Хаця я чуў, што ім і не вераць асабліва.
І вось скажыце, як можна цікавіцца палітыкай, калі, відавочна, што ўсё адно цябе "пакінуць з носам", каго б ты не выбраў і што б ты не вырашыў?
думкі,
хлусьня,
навакольле