Вуліцы

Jan 25, 2014 22:24

Вось што мне безумоўна падабаецца ў Мінску, дык гэта тое, што ў новых раёнах ягоных вуліцы называюцца выключна (мо, мяне нехта паправіць) імёнамі нашых славутых землякоў. Не імёнамі савецкіх дзеячаў, не імёнамі замежнікаў, а імёнамі выбітных людзей, якія колісь жылі, працавалі, нарадзіліся на тэрыторыі сучаснае Беларусі. Так, у Лошыцы з'явіліся вуліцы Сыракомлі, Шпілеўскага, Каганца, Драздовіча, Лучыны. У Брылевічах вуліцы называюцца ў гонар Напалеона Орды і Яна Чачота. У нас, у Магілеве такога і блізка няма.

вуліцы, Мінск

Previous post Next post
Up