Jan 14, 2014 16:04
Усё, вось гэта і здарылася. Мне прыйшлося першы раз у жыцці аформіць крэдыт. Бо, згадзіцеся, жыць у кватэры без лядоўні і без пральнай машыны зараз немагчыма. І зараз цэлы год прыйдзецца кожны месяц плаціць па 90 даляраў. Не так і шмат. Не ўсё так страшна. Затое ў кватэры зараз красуецца новенькая прыгожая лядоўня "Samsung" і пральная машына той жа маркі. Вырашылі даверыцца гэтаму брэнду і спадзяемся, што яшчэ нашыя дзеці будуць карыстацца гэтымі прынадамі. А спім мы зараз на матрасе Vegas, і тут не так важна, што ён Econom.
Але на бліжэйшыя 2 месяцы нас чакае суцэльная эканомія. А яшчэ і Леапольд пад'едзе ў нядзелю.
Мінск,
жыцьцё,
крэдыты,
грошы